Sticky Post





зноў тая ж праверка
[info]antol

Originally published at antol. You can comment here or there.

хіба не атрымліваецца кроспост, бо мушу мець платны аккаўнт на жж :(

upd: УРА, АТРЫМАЎСЯ кроспост з http://torenty.co.cc/drupal6 на antol.livejournal.com


Вандроўка на "Плянету Малпаў" частка 2-я
[info]antol
Нутро аўтазаку прыемна здзівіла навізной і цысьцінёй. На "вокнах" красаваліся шкло-пакеты, добра прадуманая вентыляцыя, па перыметры мяккія скамейкі. Каго здзівіць, што аўтазакі як і новы корпус на завулку Акрэсьціна быў пабудаваны з нагоды "выбараў".
Склалася уражаньне, што ў нармальных умовах, зручна, у такі аўтазак памесьцяцца "малпаў" 15-20 седзячы і мо 10-15 стоячы. Шчытоў, якія як і дубінкі выкарыстаныя не былі, аказалася роўна 30. Людзей жа пхалі ці не па 80-90-100 чалавек.
Больш-менш дакладныя лічбы вядомыя таму, што "гарылы" самы усіх лічылі і нярэдка дакладвалі праз эфір "арангутанам". Гэткім чынам у нашым аўтазаку ехала 84 асобы. А калі мы выехалі прайшло паведамленьне,што ўсяго было запакавана 630. Аўтазакаў было 7, плюс некалькі аўтобусаў, кшталту "Богдан"-аў.
Дарога прайшла з большага спакойна. Хто не аказаўся побач з "малпай" здолеў патэлефанаваць. Страху амаль не было. Ужо тады многім сталася зразумела, што акцыя атрымалася проста супэр, гэта дадавала стойкасьці і ўпэўненасьці. Ужо тады ніхто не шкадаваў і не скардзіўся на лёс.
Амаль адразу ж з боку малпаў пачаліся "жарты" пра Курапаты і тэрарыстаў. На "Планеце малпаў" надыходзіў дзень пытак.
Прыгадаю тут самае непрыемнае: хваля тупой нянавісьці з боку "гарылаў", загад "тварам да сьцяны", адбіраньне папругі, шнуркоў і йншых вяровак, загад пад страхам расправы выключыць і не карыстацца мабільнікамі, больш за гадзіннае чаканьне у самы халодны перадрасьсветны час на марозе бяз шнуркоў, шалікаў і шапак, бяз магчымасьці рухацца, дурацкія працэдуры - пратаколы, фотадакументаваньне, опіс прыватных рэчаў і паўсюль чэргі. Малпы недавольныя лаюць адзін адраго. Цесната. Духата. Стомленасьць. Смага. Голад.
У першай "хаце" (камера) дзе можна было прысесьці я аказаўся ўжо калі сонца было высока. Сярод сваіх адразуж стала лягчэй, удалося трошкі перакусіць - граматныя людзі мелі поўныя кішэні ежы, якую аказваецца не мелі права адбіраць; паспаць, нават выгаварыцца, але гэта быў толькі кароценькі перапынак пасля "размінкі" і перад "судом".

працяг будзе

Вандроўка на "Планету Малпаў" частка 1-я (прабачэньні, што пакуль бяз кату)
[info]antol
У клясыка-фантаста сп. Пьера Буля на "Планеце малпаў" эвалюцыя склалася так, што вышэйшымі жывёламі сталіся ніжэйшыя прыматы - арангутаны, шымпанзэ й гарылы, а ніякім чынам не людзі як на зямлі. Падчас вандроўкі ува "прафілякторый акрэсьціна" мне ці не кожны дзень ўзгадваўся легендарны расповяд пра некалькіх сьмельчакоў адважыўшыхся ахвяраваць сваім жыццём на карысьць чалавецтва (вядома, дзякуючы Спадару Энштэйну, што вандроўка з хуткасьцю сьвету замядляе ўласны час вандроўніка й вяртаючыся на родную планету, ён не застане ўжо прывычны яму час і сьвет - ён вярнецца ў далёкую будучыню)
Распачалося блізкае знаёмства з планетай малпаў на плошчы Кастуся Каліноўскага а чацьвертай гадзіне раніцы 24 сакавіка, калі "гарылы" распачалі сваё паляваньне. Булеўскіх "гарылаў" у першую чаргу я асацыюю з нашымі былімі "амапаўцамі" ці як сёння модна казаць "спецпрыз"-аўцамі (шчыра кажучы, распрацоўшчыкі адзежы ўсё-ткі вырашылі не сьмяшыць народ, і узяць калькіраваную вэрсію, якую, не здзіўлюся, маглі і ўзгадніць з ганебным саўковым слоўнікам Крапівы - напісалі "спецназ", хоць на спіне напісАна "міліцыя")
На чале "гарылаў", як вядома, "арангутаны" - куды больш развіты і прывелігірованы клас прыматаў , сярод якіх асабліва ў той вечар быў заўважны "палкан" (Бусло, здаецца - чакаю выпраўленьняў), што кіраваў усім паляваньнем. Адзін з самых злосных і сумнавядомых "арангутанаў" Паўлічэнка заўважаны не быў, хоць хутчэй за ўсё назіраў за паляваньнем з бліжэйшай "вышыні")
Развіваючы мэтафару далей становіцца зразумела, што галоўная нашая праблема - хеўра менавіта "арангутанаў" (вышэйшага камандваньня "сілавікоў", міністраў-падхалімаў і іншых "сракалізаў"), на чале з "галоўным арангутанам"(пакіну без удакладненьня). трэба перачытваць, каб быць абсалютова ўпэўненым,- але ці не гэта нам было прадказана пер'ем спадара Буля?
Як уласьціва "гарылам" ды яшчэ пад кіраўніцтвам "арангутанаў", паляваньне было наладжана спраўна. Вельмі граматна, пад нагодай правакацыі (быццам бы, некага збіваюць і хапаюць на падыходзе) журналісты былі выманеныя, адцесненыя і блякаваныя у адным з кутоў плошчы (паміж паралельным прышпэкту выхадам з метро бліжнім да ДК прафсаюзаў і праезджай часткай) Прычым так ім гэта файна удалося, што ніводнага з журналістаў не засталося пасярод кола аховы наметавага мястэчка.
Як сталася вядома пасля, надзіву добра скаардынавана, цягам 1-2 хвілін з трох бакоў на плошчы зьявіліся семь навёханькіх браніраваных-фураў-МАЗаў-аўтазакаў, яшчэ некалькі аўтобусаў і трактары. Са зьяўленьнем цяжкай бранетэхнікі ўсім сталася зразумела, што гераічнае вольнае жыцьцё намётавага мястэчка скончанае.
З аднаго боку, якраз з майго, з натоўпу людзей у чорным выйшаў "палкан" з мегафонам. Дачакаўшыся пакуль яго гарылы стануць шчыльным колам вакол намётавага мястэчка ён "гучна" (так, што чулі толькі тыя, хто стаяў перад ім, ды прыдворныя журналісты) аб'явіў, што акцыя быццам бы несанкцыянаваная (пытаньне толькі, дзе было ўзяць легітымную ўладу для гэтага) і нам дадзена 5 (пяць) хвілін каб разыйсьціся.
Далейшай тактыкай вольных ад ачапленьня гарылаў сталася выцягваньне (з дапамогай "сваіх" людзей унутры намётавага мястэчка, якіх нажаль было нямала) па аднаму з актывістаў з кожнага боку мястэчка і паказальнае іх зьбіцьцё. Так з майго боку быў выталкнуты і збіты (у асноўным білі па нагох, так, што ён яшчэ 3 дні храмаў) Алесь Мазур. Такім людзям "пашанцавала" менш за ўсіх, бо з усіх збітых, на маю думку, ім дасталося найбольш. Пасля збіцьця, актывістаў, паказальна - як мяхі з бульбай пазакідвалі ў аўтазакі.

чакайце працягу

асаблівасьці нацыянальнага збору соку
[info]antol
Пятніца зноў задалася самым дурным днём тыдню. Нейкая традыцыя вымалёўваецца. Другая ужо запар і далёка не другая за ўсё жыццё. Каму цяпніца - любімы дзень тыдню, каму во як мне - "я бы эти пятницы, взял и отменил" (с).
Перадгісторыя. Вечар чацьверу быў адзначаны выхадам уноч за сокам. А калі падрабязьней - шыкоўным настроем, шыкоўным ладам (як па замове пасярод гаю быў знойдзены стол, ці то не на 12 пэрсон, плошчай 2 квадратныя метры не менш, валам дроваў ці-то нават не загатаваных навокал, месяцам, што шчодра нам сьвяціў нарэшце), шыкоўнай кампаніяй з 4-х чалавек (троху не хапала шчыра-кажучы прадстаўніцтва прыгажэйшай часткі чалавецтва - усе нейк раптам аказаліся ці-то на другім баку гораду, ці то з поўным ротам культурнай праграмы - гэта ў чацьвер та, увечары, але не аб гэтым), вогнішчам нарэшце, гэтаксама шыкоўным. Можна не упамінаць пра стравы й напоі, ад якіх стол проста гатовы быў зламацца, праўда асновай былі трафеі татарскага-кшталту набегу на сядзібу ўва уруччы, дзе я апошнім часам зьяўляюся рэдка. А самае прыемнае, што усе былі пры справе :) Сядзіш сабе за сталом, спажываеш, файна праводзіш час у прыемнай кампаніі, а справа йдзе :)
Перадгісторыя нумар 2. Недзе з год таму. Сьвяткаваньне ДН на прыродзе. Сакавік, сьнег. 3-м экстрымалам заламіла валіць дахат (ці не 5 кілямэтраў пешкі, не па асфальце зразумела), Сярод іх аказаліся дзьве прыемныя дзяўчыны й ваш пакорны служка. Намёт, у ім два аднолькавых спальнічку, якія зрабіўшы сістэму, аказаліся даволі утульным месцам, нават пры адмоўнай тэмпэратуры паветра. Падсьвядомасьць спрацавала.
Вяртаемся да пятніцы. Дадзена (адразу можна ўцяміць, што зьбіраўшыся розум прысутнічаў): 2 двухмесныя-аўтастопныя намёты , 3 спальнічкі, 2 дыванка, 3 здаровыя калдыры, вагон розных рэчаў-сумак-бэгаў-ежы йнш. На узроўне падсьвядомасьці (пры выключаным розуме) маем: рэчы валяюцца вакол стала на сьвежым паветры, сярод якіх і другі намёт. У першым намеце наверх дзьвух дыванкоў(якія пакрываюць ці то не ўсю падлогу намету) кладзецца трэці (безсыстэмны)
спальнік, з дзьвух іншых складваецца сістэма. 3 калдыры ў сістэме - пакуль усе ў сьвядомасьці - весела, утульна, цёпла і ня йстотна што троху цеснавата. Калдыры засыпаюць. Аказваецца, што каб перавярнуцца патрэбна ці-то збудзіць дзьвух астатніх калдыроў, ці-то перавярнуць іх рукамі (што не падаецца мажлівым, у параўнаньні з невялічкімі дзяўчаткамі). Аднак больш-менш намёт сьпіць, я ж шчыра кажучы так і не заснуў - усю ноч прадрамаў.
6 гадзінаў зранку. Праз вентыляцыйную дзірку у столі намёту ліецца вада. Дождж. Два калдыры з вар'яцкай хуткасьцю бегаюць па лягеры, збіраючы рэчы ў намёт, зліваючы сок у закрыты посуд, раскладваючы вогнішча; трэці як пшаніцу прадаўшы сапіць у намеце.
...Усе справы зробленыя, патрэсквае вогнішча, дождж па-троху сьціхае, пачуушы пах сьвежай гарбаты трэці калдыр вылазіць з намёту на "ўсё гатовае". Два першыя калдыры, адпіўшы гарбаткі забурваюцца у намёт працягваць спаць. Месца ў ім, улічваючы усе рэчы, больш няма. Лівень, шаноўнае спадарства!
Высновы:
1. ні ў якім разе нельга раскладваць лягер на ўзроўні падсьвядомасьці сярод ночы, падсьвядомасьць канешне часам падказвае правільна, але гэта яшчэ не нагода выключаць розум.
2. Калдыр, які адлыньвае ад працы, калі астатнія працуюць, абавязкова атрымае сваё.

зы: на шчасьце трэцяга калдыра пад сталом аказалася даволі суха.

Астатняя нядаспаная пятніца аказалася насычаная падзеямі, зь якіх наўрацці што вартае успамінаў, аднак на нявыспаную галаву яны кацілі ня надта.

ззы: забыўся на самае галоўнае: 15 літраў соку, усё яшчэ чакаюць калі зь іх што небудзь зробяць. Прымаюцца прапановы.

канцатыдзень
[info]antol
Мутарна-бязглуздая пятніца, адзначылася амаль цэльнадзёныным (ужо трэці дзень запар) падняцьцём апэрацыйнай сістэмы на ноўце. Якіх толькі праблемаў ня ўзнікла. Усё на што мажліва было нарвацца - вылезла. Асноўнай цяжкасьцю было паставіць на пусты венік ад ноўту (які не прысабачыш да іншага кампу без перахадніку, якога не было) апэрацыйную сістэму ад мелкасофт. (Win98 + WinXP). Зразумела, што CD-Rom-у няма. Як мяркуе шаноўнае спадарства - што было рабіць?
Яшчэ з страннасьцяў - нейкія дзіўна-міфічныя бэды, якія выяўляліся толькі падчас падняцьця апэрацыёнкі ад мелкасофт, і якія пасля падняцьця знікалі. Сэрыйныя нумары, якія усё жыццё падыходзілі, раптам пераставалі працаваць. Нахалеру яны ўвогуле патрэбныя! Акрамя таго ці то не з трэцяй спробы атрымаў ідэальнае на мой густ разбіцьцё веніка па раздзелах. Весела было карацей, але зараз здаецца сабою задаволены. Аднак вяртаючыся да пятніцы успамінаю, што нягледзячы на шалёны тэмп справаў/збораў/залёты на працу/да лекара і йншых стрэсавых сітуацыях, увесь дзень захоўваўся шыкоўны настрой. Які дазволіў лёгка на гадзіну спазніцца на стрэлку і амаль не перажываць нагэты конт. (Што для мяне вельмі дзіўна).
Шосты дзень народзінаў фтн-сеткі-леванэту ExplorerNet сустрэў непралазнай гразішчай і будаўнічым сьмецьцем на шляху да ўпісачнага катэджу. Чаму не было заснаваць сетку улетку, ці то на худы канец ўзіму - патрэбна ж было - у самы гразішчны час. Лазня заруліла (нават бяз просьцінаў й венікаў), більярд нейк прайшоў паўз мяне, самым непрыемным уражаньнем стаў бардак у галаве пасля замесу піва/гарэлкі/віна/лазьні/тусаваньня на ветры пасля лязьні... карацей прыкладна а 3-й галава разбалелася так, што бяз "саснуць" было не абыйсьціся. Вырайшыўшы саснуць паў-гадзінкі, адпачатку не мог заснуць мо з гадзіны дзьве, а ўрэшце паспаўшы, апынуўся у ранішнім сонным царстве. Затое галава зноўку радавала нармалёвым адчуваньнем і дзіўнай сьвежасьцю думак, мяркую заснаваных на гарачай гарбатцы й картрастным душы. (пазабаўляла сістэма вадаснабжэньня, гарачая вада награваецца бойлерам на 200 літраў і пры ашчадным ужываньні амаль заўжды ёсьць, халодная ж пэўна падаецца помпай пры патрэбе проста са скважыны. атрымалася так, што наладзіўшы гарачы душ, кожныя 5 сэкундаў атрымліваеш сэкундны паток ледзяной вады, і нічога з гэтым не зробіш).
Бязглуздасьць вызду - пусты катэдж у якім можна упісаць чалавек 30-40 і 15 калдыроў, бухаюць у летнім сараі/прыбудоўцы на дубары й ветры. Лепшым часам ўпіскі аказалася ранішняя размова пра глябальныя праблемы патэнтаваньня й вольнага праграмнага забеспячэньня, пад ўрэшце прыемную кампанію, пельмешкі, гарбатку і віно.
Забойная субота працягнулася самаходам (у сэнсе шпацырам). Адпачатку плян быў валіць з ракаўскай шашы на менскае мора
(прыкладна кіляметраў з 5-7) і там ўпісвацца на шашлык, аднак скончыўся самаход нечакана прыемна і хутка у бліжэйшай
прышашыйнай кафэшцы "Яліна", якая здзівіла сэрвісам(напрыклад гліняны посуд), цэнамі і смачнай ежай. Не прайшлі мы і паўз шашлыкоў, якія мінулай ноччу каму й дасталіся дык у выглязде сочнага непражаранага мяса :) Наступны раз на катэдж, ежу трэба пэўна замаўляць адразу з такога кшталту кафэшкі. Паспрабаваўшы распачаць аўтастопны сэзон, зрабілі выснову, што блізка да горада (прыкладна 7 км), нават бачна было, існуе мёртвая аўтастопная зона, калі на хуткай трасе ўсе лянуюцца спыняцца, дзеля колькіх кілямэтраў. Распачалі сезон прыгарадных бусаў :)
Пад час актыўнага стопу зьявіўся новы далейшы плян забойнай суботы, што выліўся ўпісваньнем праз гадзінку-другую у філію Ракаўскага Бровару на Уральскай і 4 графіны гарэлкі на шасьцёх, з каштаваньнем ўсіх тамтэйшых дэлікатэсаў. Выснова - філія - такая правінцыйная вэрсія асноўнага рэстарану, выйграе толькі колькасьцю наведвальнікаў й цэнамі, па ўсім астатнім крытэрам прайграе. На салідным (як ніколі-даўно) падпітку пасля выхаду з бровару, быў распрацаваны плян "выратаваньня Севіча", які быццам бы некуды запрапаў. Сказана, зроблена - праз 20 хвілін 3 калдыры пасярод позняга вечара зноўку да пены ў роце абмяркоўваюць пытаньне "колькі жыве патэнт" 6), што скончылася высновай: я памру тут - й выліліся ўпісваньнем да Севіча на ноч :)
Гэткім чынам пачалася расслабленая нядзеля, якая увасабілася паходам зноўку ж у лазьню, дзьвух гадзінным шпацырам па
горадзе-героі, і нават залёт на 2 гадзінкі на працу.

Канцатыдзень як ніколі апошнім часам выдаўся насычаным рознымі прыемнымі, а часам і ня вельмі, падзеямі, сябрамі, знаёмымі, краявідамі, шпацырамі, размовамі, пьянкамі і шмат-шмат чым іншым :)

Пытаньне-выснова: дзе ўзяць столькі здароў'я каб праводзіць так кожны канцатыдзенЬ?

Бярозавы сок
[info]antol
Выбраліся з ранку з Севічам у разведку за сабжам. Зноўку ж упэўніўся, што
арганізм трэба слухаць. Пад яго уплывам мусіў стрэлку забіваць у 10-30, але пад уплывам
Севіча, забілі на 9-30, дык больш за гадзіну чакалі сабакі...
Лес заруліў. Арганізм атрымаў нейкае узбуджэньне. Мяркую сьвежае паветра, сонечныя ванны,
хвізічная актыўнасьць, атрымалася так, што прыехаўшы дахат праспаў як сусьлік гадзіны з
дзьве й ўночы адаспаў ці не з 10 гадзінаў. Затое зранку і настрой і адчуваньні - супэрныя.
Па тэхналёгіі, асноўныя слоўвы: сьвідраваць дзіркі, забіваць цьвікі, сухая трава, посуд.
Ніякіх табе трубачак, жэлабкоў, вяровак і іншай туфты не патрэбна. Пры нармальным падыходзе
за ноч можна набраць без напругаў літраў па 10 на чалавека. што й паспрабуем у чацьвер ўноч.
Рэзультатам разведкі сталіся файна праведзены час, правераная + удасканаленая тэхналёгія,
вопыт + 2 літры соку ў давесак. (Улічваючы што ўвесь час, праведзены у лесе - не больш за
дзьве гадзіны, зь якіх не менш за гадзіну рэляксавалі на сонейку)

Віншую!
[info]antol
Віншую! 1 сьнежня файны дзень.

Тлумачэньні постфактум:
1-е, эгаістычнае, пералом у закрутках са здароўем (кажу постфактум, бо баяўся зглазіць), ёсьць сьвет напрыканцы танэлю!
2-е палітычнае, вачавідны пералом падзеяў на Ўкраіне, як сьледства - нараджэньне надзеі і для Беларусі.
3-е прыемнае, дзень народзінаў у прыемнае дзяўчыны [info]vikulencija (шкада што не давялося павіншаваць асабіста, але спадзяюся магчымасьць яшчэ будзе)
4-е незвычайнае, распачаўся месяц, калі кожны дзень і мой дзень народзінаў гэтаксама, так што прымаю віншаваньні... кожны дзень!
5-е на дэсэрт зноў крыху эгаістычнае, паставіў сабе рульны кліент пад lj завецца LogJam, проста бальзам на раны :)

p2p
[info]antol
Шмат хто з сяброў, упэўнены, карыстаецца сабжавым пратаколам.
Апошнім часам зьявілася магчымасьць і ў мяне.
Хто якіх кліентаў параіць? І дзе пачытаць інфу. Гугл ня прапаноўваць :)

надвор'е
[info]antol
гляджу ў вакно як у тэлебачаньне - зноў залева як з вядра - пэўна новы беларускі сэзон - сэзон дажджоў :) паціху і праўда прызвычайваемся да трапічнага клімату.
Дык вось што самае цікавае - ліхтары не працуюць, бо ў такі час звычайна яшчэ сьветла, а зараз з-за хмараў цямрэча такая што хоць вока выкалі, светлафор не працуе, дождж ліе, гром грыміць, сігналізацыі звіняць, на скрыжаваньні (русіянава/нікіфарава) поўны хаос і толькі фараў кожнай па пары у імгле, спераду белыя, з-заду чырвоныя, і машынкі пакалена ў вадзе - заварожвае :)

зы: добра мне дома, што ня трэба нікуды ехаць, атое паначытваўся страшных гісторыяў пра ўтопленыя машынкі з забітымі рухавікамі :(

жыццё ў лесе
[info]antol
апошнім часам, як гарачыня мушу начаваць у лесе :). Звычайна бяру з сабой кагось для кампаніі, але бывае што і адзін, як сёння напрыклад :) І ёсьцека нейкая адмысловая асалода, ад адчуваньня абсалютнай адзіноты :) Хоць інэт не дае сумаваць, дзяк лж-сябрам, што яны ёсьцека :) (машынка + ноўт з гпрс руліць)
Прызвычаіўся ўжо і раскладка лягеру, як і зборка не забірае больш за паўгадзіны :) Ёсьцека хоць нейкая хвізычная актыўнасьць у выглядзе рубкі дроваў і падтрымкі вогнішча, зранку калі ёсьцека настрой гуляюся з валейбольным мячыкам (калі не адзін).
Карацей такое вось партызанскае жыццё :) Цывілізацыя дайшла да поўнай мабільнасьці :)
Так шта, калі каму цікава мне саставіць кампанію як-небудзь - пакіньце допіс :) буду запрашаць. Праўда адзін мінус - зранку заўсёдна я рана ўстаю, бо гарачыня не дае спаць 6), але прынамсі для мяне гэта плюс бо дома мне заўжды цяжка прымусіць сябе ўстаць падняцца :)

Басовішча 2004 update
[info]antol
склад удзельнікаў на сёння:
[info]antol, [info]redwingedduck, [info]juscina, [info]lapsus_naturae, [info]_aleh_
такім чынам атрымліваецца сапраўдны lj-выязд :)
чамусьці склад перыядычна зьмяняецца, таму не абавязкова паедзем мы гэтым самым складам :), але спадзяюся што зменаў больш ня будзе :)

наконт візаў:
Інфармацыя для ўдзельнікаў )

каму цікава інфармацыя пра
Консульский отдел
220002, г. Минск, ул. Кропоткина, 91А
Тел, (017) 283-23-10

А вось гэта датычыцца ўсіх, хто едзе ў Польшчу:
Заканадаўцы напрыдумвалі яшчэ, з нагоды эўразьвязу пэўна.
C 1 мая 2004 года иностранцы, въезжающие на территорию Польши должны иметь медицинский полис (покрывающий, в случае необходимости, стоимость лечения в Польше), либо предъявлять денежную сумму не менее 300 zl на каждый день пребывания.
Кроме этого иностранцы, въезжающие в Польшу, должны обладать необходимыми денежными средствами: 100 zl на каждый день пребывания (но не меньше 500 zl), а участники организованных туристических групп, пребывание которых оплачено - 20 zl на каждый день пребывания (но не менее 100 zl).

першы дзень на курсах www.esl.by
[info]antol
Як ня дзіўна спадабалася :)
Пераканаўся што амэрыканцы сапраўды звонку выглядаюць звыш задаволенымі жыццём людзьмі :) Кантынгент студэнтаў у асноўным моладзь, хоць ёсьцека і нават пэнсіянеры 6), што зьдзіўляе Ж) Спадабалася сьпяваць песьні 5) Уражвае прадуманасьць арганізацыі.
На чаканую хрысьціянаскую мазга-парку пакуль нішто не намякае нават 6) Адзінае што сярод песень, ёсьцека некаторыя з хрысьціянскім акцэнтам - але для мяне гэта не праблема :)
Карацей пакуль давольны што слон :) Халява, сэр :)

Грунвальд
[info]antol
Набліжаецца 594 гадавіна Грунвальдскай бітвы. (15 ліпеня). Хто як зьбіраецца сьвяткаваць? Прапаную аб'яднацца!

бясплатныя курсы ангельскай мовы
[info]antol
запісаўся на субяседваньне на сабж. Нейкія амэрыканцы ладзяць, у нейкай там царкве ў Срэбранцы.
http://esl.by

вычытаў
[info]antol
Гэта, я так разумею,
палітычны флэш-моб?

Мая летняя сядзіба %)
[info]antol

Мірскі замак

(no subject)
[info]antol
Куды гэта, цікава, знікла [info]bielarusaczka?

я люблю сваю страну (с)
[info]antol
мля, заместа хвутболу трэцюю гадзіну запар паказваюць Хатынь, прычым па ўсім каналам...
як сказалі б Бівіс з Батхедам, ТВ ацтой па ўсім каналам 6(

нумары на тачцы
[info]antol
наконт замены нумароў напісаў у [info]wartburg (гэта я завёў дзёньнік пра сваю машынку - можа каму цікава будзе)

Басовішча 2004
[info]antol
Зьбіраюся на сабжавае мерапрыемста, прычым у гэтым годзе на _ўласнай_ тачцы. Такі вось экстрэмал :) , праўда трэба яшчэ нумары памяняць, атое ў мяне яшчэ саўдэпаўскія, кажуць з такімі за мяжу не пускаюць. Дарэчы можа хто ведае, па якім параметрам машынку на мяжы правяраюць? Я вось на ўласныя вочы бачыў як на берасьцейскім кпп правяралі ці працуе ручнік :) , што яшчэ могуць праверыць цікава?
Займаюся арганізацыйнымі пытаньнямі - палякі візу цяпер просяць, курвэ, так шта трэба загадзьдзя шавяліцца ?)
Акрамя мяне ўжо на 99% дакладна едзе мой сябра Алег Рожын (мы зь ім у тым годзе ганялі разам), [info]redwingedduck таксама выказаў жаданьні, але ў яго праблемы з пячаткай і ён пакуль не надзейны варыянт, бо можа не пасьпець паставіць пячатку. Так што пакуль 3 месцы яшчэ вольныя.
Тачка ў мяне Wartburg, чатырохдзьверная, такіх шмат ганяе па польшчы 3) упяцёх будзе троху цеснавата, але нармальна.
Пра грошы пакуль дакладна не падлічылі - але дакладна будзе менш чым у тым годзе праз арганізатараў (45 баксаў было), думаю 30-35 за дарогу будзе не больш.
Ці ёсьцека яшчэ жадаючыя са мной?

Home